Saturday, May 30, 2015

Альбом love story для чароўных Надзі і Сяргея

Здарылася ў мяне замова.. на гадавіну са дня вяселля чароўным Надзі і Сяргею сябры замовілі альбом з гісторыяй  іх сустрэчы, кахання.. а гісторыя клевая: яна - сцюардэса, ен - пілот.. і звялазала іх, зразумела, неба))

атрымала проста неверагоднае задавальненне ад працы.. неверагодна прыемна было дакрануцца да гэтага чалавечага шчасця, такога кранальнага і светлага..

і вот цікава, першапачаткова, калі абдумвала канцэпцыю альбома, ен мне бачыўся ў іншых колерах..зусім іншы.. а атрымаўся вот такі)



Saturday, May 23, 2015

Travel-book

Travel-book-ам скончыўся папярэдні сезон у маім блогу, ім распачну і новы.. праз некалькі тыдняў доўгачаканы адпачынак, дарога і горы..сумую без іх страшэнна! пасля Турэччыны гор напэўна і не было..гэтым разам паедзем бліжэй да дому, у Польскія Татры..нагледзелася фота ў Інтэрнэце, прыгажосць немагчымая проста! хутчэй бы ўсе пабачыць на свае ўласныя вочы..

Шчыра, не разумею трэвэл-букаў, якія робяцца пасля вандроўкі..для мяне самы смак у тым, каб весці яго падчас падарожжа, маляваць, збіраць памятныя рэчы..з фотаапаратам Instax гэта ўвогуле кайф! адразу і фота ўстаўляеш, і каменты пішаш..

Карацей, падрыхтавалася я)) Трэвел-бук, 15х20 см, на кольцах, вокладка - шчыльны крафт, частка старонак падрыхтаваная для фотак і каментаў, частку пакінула нечапанымі..

Рэстарт :)

Гэта рэстарт-пост)) год і 21 дзень нічога не пісала, не паказвала...але show must go on, падумала я на днях і вырашыла ўзнавіць свой блог..крыху прыбралася..буду пакрысе паказваць, што накапілася.. а накапілася там куча добрая!

Уфф, нават крыху страшнавата))