Sunday, April 27, 2014

паштовачка ад шчырага сэрца)

просценькая, як усе мае паштоўкі)) ну што парабіць, калі інакш не атрымліваецца)) з вышытай птушачкай..нахай прынясе камусці на крылцах цеплыя, пяшчотныя словы)

Saturday, April 26, 2014

Лялька-абярэг неразлучнікі

Зрабіла сення першую спробу (падаецца, нічога так атрымалася) традыцыйных лялек-абярэгаў.. для сваіх сяброў, якім заўтра будзем ладзіць перадвясельную фотасэсію ў беларускім стылі..
з тае нагоды і думкі ўсялікія ў галаве круцяцца, і верш " с любімымі не расставайтесь", і шчэ ворах усяго, перажытага і перадуманага апошнім часам... але выснова адна, і пажаданне да ўсіх маіх сяброў адно - трымайцеся адзін аднаго, кахайце адзін аднаго, не падманвайце, не рабіце балюча і не кажыце словаў, у якіх ня ўпэўнены..і будзьце шчаслівымі!