Monday, March 24, 2014

travel-book

шчэ з непаказанага есць travel-book.. вельмі просценькі, варыяцый на такую тэму ў Інтэрнэце можна знайсці процьму.. зрабіла ў падарунак дзяўчыне, вельмі цікавай, актыўнай, якой, думаецца, будзе проста напоўніць старонкі бука))


на першай і апошняй старонках есць адмысловыя кішэні для усялякай, такой патрэбнай макулатуры з вандроўкі))
ну і трошкі ўнутры..


ліфцінг тэга

Вясновае сонечнае прывітанне:)))

Заданне ідзе даўно, а я ўсе ніяк не выкладу сваю работу па ім. У якасці запрошанага дызайнера рабіла ліфцінг тэга ад janeza у блогу scrap-lifting.

Як па мне, дык работа даволі складаная, але хіба ж нас спынялі складанасці))) Таму ўсіх цікаўных запрашаю сюды.

вот арыгінал для ліфцінга
і мая варыяцыя на тэму:)