...падумаць толькі, шчэ зусім нядаўна ў маім жыцці не было гэтага чалавека.. былі іншыя чалавекі, і іншыя думкі і эмоцыі,.. і адчуванне таго, што вось яно у сэрцы есць вольнае месца, незанятае, reserved для некага вельмі важнага.. зараз гэтая пустэча занятая ім, і есць адчуванне напоўненасці жыцця, спакою і цеплыні :)
заўтра ў Слаўкі Дзень народзінаў. апроч матэрыяльнага падарунка хацелася дадаць нешта цеплае і душэўнаез кавалачкам маіх пачуццяў і нашых сумесных прыгод і ўспамінаў :)
ня буду распавядаць, якімі шпіенскімі спосабамі ўпотайкі рабіўся альбом, але ен такі зрабіўся :)))
памер 21х24, 7 разваротаў, на кольцах, пра нас..
разварот першы. Gangster party :) ооо, гэта было проста феерычна!
другі разварот - зімовы, Кушляны і Бабруйск. мінулая зіма ўвогуле была вельмі цеплай, ня гледзячы на маразы і снег, і холад..
разварот трэці ўжо вясновы, травеньскія выходныя ў Кіеве
чацверты, пяты і шосты - таксама Украіна, толькі ўжо Львів. неверагодны горад з неверагоднымі ўспамінамі...
і апошні - зноўку Кіеў, фэст "Краіна Мрій"
пакуль што ўсе :) to be continued...