Sunday, September 22, 2013

Салодкага Дня Народзінаў!

Падсела я на заданні ад Special Days Cards, ох, дакладна падсела :)) вот і па чарговым заданні, дзе абавязкова павінна быць выкарыстана калька, зрабілася аштоўка... Дзеньнародзінная з калькавым фонам ад Heyda і вершам маей любай Марыйкі :)


і адваротны бок з вершам-віншаваннем

Wednesday, September 18, 2013

альбом Jadore

патрапіўся мне неяк на вочы набор паперы Jadore ад First Edition Paper, гэты было каханне з першага погляду, Jadore з першага погладу :)) папера такая, проста ммм...пяшчотная, любоўная...і  дзевачкавая)) такі і альбом склаўся з яе, для нечыіх пяшчотных здымкаў

пераплет, 6 разваротаў, здымкі ў асноўным памеру 9х13

вокладка з кавалка шпалераў (ніколі б не падумала, што буду скрапіць са шпалераў:))), яны афігенныя! тканіна, нанесенная на паперу, вельмі прыемная на дотык і па фактуры..нават дадаткова аздабляць не хацелася..
неяк так :))

Sunday, September 8, 2013

gingerbread паштоўка

ідзе падрыхтоўка да Новага году :) з блогам Special Day Cards. гэтым разам робім паштоўкі з імбірным чалавечкам.

мая варыяцыя на тэму..

Sunday, September 1, 2013

альбом пра нас...

...падумаць толькі, шчэ зусім нядаўна ў маім жыцці не было гэтага чалавека.. былі іншыя чалавекі, і іншыя думкі і эмоцыі,.. і адчуванне таго, што вось яно у сэрцы есць вольнае месца, незанятае, reserved для некага вельмі важнага.. зараз гэтая пустэча занятая ім, і есць адчуванне напоўненасці жыцця, спакою і цеплыні :)

заўтра ў Слаўкі Дзень народзінаў. апроч матэрыяльнага падарунка хацелася дадаць нешта цеплае і душэўнаез кавалачкам маіх пачуццяў і нашых сумесных прыгод і ўспамінаў :)

ня буду распавядаць, якімі шпіенскімі спосабамі ўпотайкі рабіўся альбом, але ен такі зрабіўся :)))
памер 21х24, 7 разваротаў, на кольцах, пра нас..

разварот першы. Gangster party :) ооо, гэта было проста феерычна!
другі разварот - зімовы, Кушляны і Бабруйск. мінулая зіма ўвогуле была вельмі цеплай, ня гледзячы на маразы і снег, і холад..
разварот трэці ўжо вясновы, травеньскія выходныя ў Кіеве
чацверты, пяты і шосты - таксама Украіна, толькі ўжо Львів. неверагодны горад з неверагоднымі ўспамінамі...
і апошні - зноўку Кіеў, фэст "Краіна Мрій"
пакуль што ўсе :) to be continued...