Saturday, August 31, 2013

Паштоўка з паштоўкай :)

у маім любімым paper fun новае заданне - Напішы мне пісьмо
нешта даўно я не далучалася да дзяўчатак... а тут вот натхнілася :) і сцікер ад Grace Taylor вельмі дарэчы прыйшоўся.. такая вот паштоўка з паштоўкай атрымалася :)

і банер задання, вельмі натхняючы :)

Sunday, August 25, 2013

Дзеньнародзінная белая

Зноўку вот натхнілася заданнем дзяўчатак з блога Special Days Cards - паштоука да Дня Народзінаў на белым фоне.

У мяне белы фон - папера для акварэлі белая з кавалкам старой, шчэ бабулінай фіранкі, пафарбаваная белай акрылавай фарбай. Утульная атрымалася :)


Усе, пабегла дарабляць рамонт... хутчэй бы гэты вэрхал у хаце скончыўся, каб можна было хоць калі-некалі гадзінку паскрапіць..а то доўгае ўстрыманне без скрапа на мяне ня дужа файна сказваецца :)

Wednesday, August 21, 2013

нечакана Новы год :)

па палiтры блога Special Day Cards нечакана нарадзiлася паштовачка. зiмовая :) такiя назвычайныя эмоцыi, кали пiшаш "Шчасьлiвага Новага Году" ведаючы, што да яго шчэ ого-го колькi... хаця не такое ужо i ого-го, час хутка цячэ..

Умовы: абавязковыя колеры - белы, чырвоны, золата, дадатковыя колеры - чорны цb карычневы. Усе на месцы :)


Sunday, August 11, 2013

запрашальнікі вясельныя :)

нагода у мяне есць, ці правільна сказаць будзе :) у кастрычніку... пакрысе рыхтуюся  :)

вось яны, цэлая скрыня :) 30 штук, усе розныя, але аб'яднаныя адной тэматыкай і адным скетчам
рабіць усе запрашальнікі аднолькавымі было сумна, таму дадала разнастайнасці :) ..вяселле будзе у Нясвіжы, таму дадала шчэ трошкі й вінтажнасці :)