Wednesday, February 6, 2013

дрэвы сьняць вясну..

о-о, вот гэта выпала я... не сказаць, каб упала ў сьпячку, жыцьце наадварот дужа актыўнае. проста натхненьне некуды падзелася і ўсе, яно рэч дужа непастаянная...але, дзякуй Богу, па-ціху вяртаецца :) і я, спадзяюся, вяртаюся да майго любімага скрапу :)
трошкі пра тое, што было апошнім часам, з таго моманту, як я тут зьнікла... былі Каляды: з сябрамі, у далекай нікому невядомай весцы, у гясьцях неверагодных нікому незнаемых людзей, з песьнямі, танцамі, дудой і дударом, нейкімі новымі адчуваньнямі... быў Новы год, вельмі ўтульны і цеплы, у чалавека, які, дзякуй лёсу, з'явіўся ў маім жыцьці (Маша, люблю цябе вельмі :)... была жаніцьба Цярэшкі, на якую я такі патрапіла, і такі ажанілася самым нечаканым чынам :) эмоцыі ад абрада спрэчныя, мабыць я чакала большага (леташняе Купальле задала дужа высокую планку), але тым ня менш я там была, жанілася, танчыла 3 гадзіны запар лявоніху.. :) ... быў Букавель, мае любімыя Карпаты. усяго тыдзень, але горы робяць цуды - павярталася вельмі адпачыўшы...
а зараз... есьць праца, новая, цікавая і дужа напружаная... есьць новыя адчуваньні, кволыя і пяшчотныя, якім радуюся і якія берагу :) і есьць смак надыходзячай вясны...дрэвы сьняць вясну...

пра гэта новая паштоўка... нават не паштоўка, а ліст маей сяброўцы, якая зараз далека, па якой сумую вельмі...

натхнілася новым заданьнем у блогу СкрапБумага "Два дерева". У мяне дрэвы раз - адштампаваныя, два - "драўляная" папера ад echo park :)