Sunday, February 19, 2012

Проста адзін зімовы дзень

Учора быў неверагодны дзень! Па надвор'і, па адчуваньнях і эмоцыях.
Па-першае, учора ў мяне быў першы занятак па кіраваньні машынай у горадзе. Здаецца, не такі я і дзяцел :))) Канешне, трохі страшнавата было, патрэбен час і практыка. Але ж есьць пачатак, значыць, будзе і працяг, і вынік.
Потым дома ўжо вееельмі файна пагуляла па засьнежаным полі са сваей прыгажунькай Грэтай, падыхала сьвежым марозным паветрам. А ў хаце чакала вогнішча каміна і гарачая гарбатка. :)))
Вось некалькі фотак :)
І чаго выходныя заўседы так хутка заканчваюцца?

2 comments:

  1. Ух! Посмотрела фото - и как будто морозного воздуха вдохнула!

    ReplyDelete
  2. Здорово! Такой белый снег.. не то что в городе!

    ReplyDelete