Friday, January 27, 2012

Я зноў з паштоўкамі :)) Нагода тая ж :))
У нас у Беларускім клюбе аматараў скрапа новы конкурс - Валянціністая палітра: чорны, чырвоны і белы.
Вот мая валянцінка.
Сэрца і крылцы - вырубка, пафарбаваныя спачатку чырвоным акрылам, потым кракле, і зьверху белым акрылам. Папера 7 цыган і Кайзеркрафт. Плюс пэрлінкі і карунка.

Ну і ў пару да гэтай зрабіла шчэ адну паштоўку з таго ж ліста паперы, толькі з адваротнага боку.
Кодавая назва - Песьня каханьня :)
Птушка - вырубка заштампаваная, затаніраваная Дістрэсам, папера 7 цыган і Кайзеркрафт, кветка Прыма, брадс, рафія

Sunday, January 22, 2012

І зноўку пра любоў...

Не, распавядаць пра любоў ня буду, бо ня надта каб верыла ў яе... Хаця  з другога боку, калі кіравацца маімі лінгвістычнымі ведамі, то слова ўзьнікае тады, калі есьць неабходнасьць нешта абазваць...Вот слова есьць, а тое, што яно абазначае, такое наўлоўнае і такое для кожнага свае...
Ладна, паштоўкі для тых, хто ў яе, любоў, верыць :)
Першая па скетчы ад АртУголок

Saturday, January 21, 2012

Artbook

Сасьпела я на artbook... Ці то ўжо не хапае сродкаў, каб выплеснуць усе свае творчыя і ня толькі парывы, ці то проста нечага не хапае. Карацей, нарадзілася ідэя, а за ей адразу і яе рэалізацыя. (Добрая практыка, трэба браць на узбраеньне і на астатнія сьферы жыцьця :) )
Вооось, буду тут калякаць-малякаць, клеіць, маляваць (шэраг можна працягнуць), можа пісаць нейкія свае думкі (калі атрымаецца, больш-менш разумныя), чужыя дакладна разумныя, ну і бачна будзе, што шчэ...
А зараз уласна мой artbook :)) Аснова - альбом для эскізаў з крафт-паперы, набыты ў краме для мастакоў за нейкія сьмешныя тры рублі. Вокладка - тое, што засталося ад альбома для маляваньня, то бок картонная вокладка, абклееная зьверху таксама крафт-паперай, заляпаная акрылавай фарбай, "упрыгожаная" абрэзкамі скрап-паперы, этыкеткай ад джынсаў, гузікам ад старых штаноў...Рэсайклінг у чыстым выглядзе :))) Artbook абяцае быць дужа бюджэтным :)))
І зрабіла першую старонку. Са словамі з песьні Умкі, якая апошнім часам проста ірве мозг. Што ні песьня, то пра мяне :))))
Неяк так...

Wednesday, January 18, 2012

Пра Маякоўскага. І пашпарт тут ні пры чым

Пра свае захапленьне Маякоўскім доўга распавядаць ня буду. Мне пра паэзію ўвогуле цяжка гаварыць. Гэта такія рэчы на ўзроўні адчуваньня, перажываньняў, эмоцый... Маякоўскі проста кранае. Сваей шчырасьцю, надрывам, сапраўднасьцю...
Калі пабачыла новае заданьне ад Беларускага чэлендж-блога і сярод фота для натхненьня здымак Лілі Брык, зразумела адразу, што за паштоўка будзе...
Вось яна, простая, трохі вінтажная, і з Маякоўскім

І банер конкурсу, дарэчы вельмі файны

Sunday, January 15, 2012

Чарговая валянціністая

Вот шчэ паштоўку да дня Валянціна зрабіла... Зноўку "дзевачкавая" атрымалася :) Нешта ня дужа тыпова для мяне, але можа настрой такі - хочацца пяшчоты і цеплыні :)))
Рабіла па скетчы АртУголок
І тое, што атрымалася ў мяне
А вот шчэ адна простая віншавальная

Monday, January 9, 2012

Не пасьпела аддыхацца ад навагодніх паштовак, як распачала Валянцінаўскі марафон... Не сказаць, каб была я дужа аматаркай усіх гэтых імпартных сьвятаў, але народу падабаецца, ну і ладна...
Вось некалькі першых паштовак, прымеркаваных да гэтага сьвята. Хаця калі разабрацца, навошта чакаць нейкай спецыяльнай даты, каб сказаць чалавеку "ты мне падабаешся" ці "я цябе кахаю"...


Матэрыялы: папера Prima (вельмі класная для шэбі стылю), рафія, лісточкі і кветачкі (адна скрапавая, а адна, выкалупаная з нейкай дужа смачнай гарбаты :)))), брадс, пэрлінка і карунка. Усе вельмі проста :)))

І шчэ адна...
Папера K&Co, падручнік па ангельскай мове (цераблю яго няшчаснага няшчадна), літары надрукаваны на прынтэры, папера-аснова. Усе :))

Адзін зімовы дзень

А калі дакладна, то апошні дзень 2011 году. Калі нарэшце прыйшла доўгачаканая зіма з завірухай, легкім марозцам і навагоднім настроем... А потым былі Бянюны, сябры, вагонь у камінах, сустрэча Новага 2012 году, "Магутны Божа" і "Жыве Беларусь", нашыя песьні і было добра...

Гэтая старонка менавіта пра гэты дзень.

А які зімовы дзень запомніўся вам? Запрашаю да ўдзелу ў новым конкурсе ад paper fun :)))

Варечка, вялікі дзякуй за здымак!!!

Sunday, January 8, 2012

Проста паштоўка і проста думкі...

Неяк файна пачаўся гэты год. Файна ў сэнсе самаадчуваньня. Апошнія некалькі тыдняў года мінулага былі праведзеныя ў стане нейкай вяленай гародніны, настрой у якой нагадвае кардыяграму: то ўсе зашыбісь, то жыцьце - поўнае лайно... А зараз файна. Есьць усьведамленьне таго, што Я МАГУ і Я ХАЧУ. А гэта нямала... Есьць пляны, ідэі і задумы...

І хачу скрапіць! Сеньня вот выкраіла хвілінку і зрабіла паштовачку і старонку, але яе пакажу трохі пазьней. А паштоўка, вось яна. Такая трохі шэбі, дзявоцкая...

Monday, January 2, 2012

Альбом для сябра. Апошні ў 2011 годзе.

Гэты альбом нарадзіўся вельмі хутка, за два вечары пасьля працы... Для блізкага мне чалавека, сябра, апантанага падарожніка, чалавека, зь якім прасьпявана не адна сотня песьняў і пройдзена не адна дарога...Атрымаўся такі вось альбом-зычэньне. Зычэньне знайсьці адказы на тыя пытыньні, якія яго хвалююць, выбраць свой шлях сярод мноства дарог, якія ляжаць перд ім... Мне падаецца, што альбом атрымаўся, прынамсі магу дакладна сказаць, што рабіла з душой...
Ен невялікі, фармат 20х20, 5 разваротаў