Sunday, December 18, 2011

Справаздача :)

ох, нешта заматалася я, ці заматалі мяне... але на скрап часу амаль што няма... нейк дзіўна атрымліваецца, што тваім часам распараджаюцца іншыя людзі, плянуюць нешта за цябе... не сказаць, каб дрэнна спланавалі, але нязвыкла...сябры на дзень народзінаў падаравалі абанемент на заняткі з інструктарам па плаваньні, бацька арганізаваў навучаньне ў аўташколе. так што цяпер руляць басейн, ПДД, а шчэ ж на сьпевы хаджу... і на любімыя паперкі часу амаль няма :((
але вось нешта трохі выкраіла за гэтыя выходныя :)
паштовачкі

 
і рамка для фота

Sunday, December 4, 2011

надта прадуктыўныя выдаліся выходныя :) люблю, калі так! калі есьць натхненьне і жаданьне, і ідэй вагон! зараз руляць, канешне, галоўным чынам паштоўкі навагоднія. што паробіш - гарачы сэзон :))
Пачак добры ) але тут ня ўсе. зараз па асобку глядзім

Па скетчы ад АртУголок склалася паштоўка. люблю, калі яны атрымліваюцца вот такія! з таго, што завалялася ў скрапавай гаспадарцы, у дадзеным выпадку - папера, якую набіваюць у абутак і абертка з-пад цукеркі ))) з скрапавага - папера Cosmo Cricket, DCWV, брадс, гузік, пафарбаваная картонная вырубка і шнур.

і скетч

 


Tuesday, November 29, 2011

Чарговая навагодняя...

Траблы з настроем, і з натхненьнем таксама... І тое, і другое рэч дужа непастаянная. Асабліва, калі ўлічыць усялякія абставіны ў выглядзе шэра-нудна-мутнага надвор'я, прыкладна такога ж мутнага стану на душы, то ўсе заканамерна...
Але ж вось выціснула неяк з сябе паштовачку на чарговы этап марафону ў Беларускім клюбе аматараў скрапбукінга.
Галоўны герой - калядная кветачка пуансеція. У мяне яна белая.

Паўдзельнічаю з ей таксама ў заданьні блога Подари кусочек счастья, галоўнай умовай якога - наяўнасьць у працы вязанага элементу.

Sunday, November 20, 2011

Трыо зь веткамі

Учора зусім нечакана патрапіла ў адной краме на дэкаратыўныя ветачкі, зусім не скрапавыя, і прызначэньне ў іх напэўна іншае... але мой скрапавы мозг адразу знайшоў ім іншае прымяненьне ў сваіх, натуральна, скрапавых мэтах)))) як вынік - трыо Навагодніх паштовак з тымі самымі веткамі... а яшчэ сеньня затэсціла паперку ад Cosmo Cricket. спадабалася вееельмі!



Кніга для гасцей №1

Здарылася ў мяне замова, файная, вясельная - запрашальнікі і кніга для гасцей, у якую падчас вясельля маладым будуць пісаць зычэньні ўсе прысутныя... Запрашальнікі аддала, так і не пасьпеўшы сфотаць, а вот кнігу зараз пакажу)))
Яна ў мяне першая, таму, канешне, есьць нейкія рэчы. якія трэ будзе ўлічваць наступны раз, але ўвогуле я задаволена (ну, амаль што ;)  ).
Фармат - 20х25, 8 разваротаў.

Sunday, November 13, 2011

Няхай шчасьціць!

Па цудоўнай вінтажнай палітры ад блога "Подари кусочек счастья" у мяне склалася простая віншавальная паштоўка.


Матэрыялы - папера Прыма, крафт-папера, яшчэ нейкая, аркушы з кнігі, брадсы ММЕ і Tim Holtz, карунка і шнур

Saturday, November 12, 2011

Навагодні настрой працягваецца!

Калядныя анелкі
Сабраліся пад елкай
І водзяць карагоды
З вяселае нагоды...

Працягваю падрыхтоўку да НГ-2012. Разам з нашым Беларускім клюбам. Гуртам жа весялей ))))
Новы этап падрыхтоўкі - елачны!


У мяне паштоўка атрымалася з аднаго боку простая - тут няма надта шмат матэрыялаў, нейкіх тэхнік, а з другога - часу ўзяла шмат, бо фон і вакенца выразала, малявала, фарбавала ўручную. Такі вось сямейны Новы год пачатку мінулага стагодьдзя атрымаўся... Калі вялікая сям'я, калі дзеці і дарослыя разам каля навагодняй ялінкі загадваюць для сябе і для сваіх родных усяго толькі самага добрага і сьветлага...

Tuesday, November 8, 2011

У блогу paper fun стартаваў новы надзвычайна крэатыўны конкурс - мастацкі! Конкурс для тых, хто не баіцца эксперыментаў))) Скрап-работа павінна месьціць у сабе нейкі элемент, намаляваны самастойна. Чым заўгодна)))
У маім выпадку гэта акрылавы контур для шкла, якім намалявала просценькі зімовы пейзаж, натуральна, для Навагодняй паштоўкі))


Гэтым жа белым контурам пакрыла галінкі для імітацыі сьнегу. Папера - DCWV зімовая, плюс крафт папера і папера з цісьненьнем. Стужка з арганзы і вязаная карунка.

Sunday, November 6, 2011

Рознае

У мяне тут такая добрая салянка сабралася з усяго, што зрабіла цягам апошніх некалькі дзен)))
Першае - Навагодняя паштоўка па скетчы ад АртУголок

і скетч, па якім рабіла


Другое - дзьве просьценькія віншавальныя паштоўкі, якія можна падараваць добраму чалавеку проста так, без асаблівай нагоды)))

Ну і нарэшце - брошка.


Wednesday, November 2, 2011

Цукерка!!! Candy!!!

I seldom participate in candies. But I could not miss this one offered by Brenda in the Floral Fantasies blog.
Brenda's works are just fabulous... And it seems to me that it is a kind of a blog I am going to read regularly)))


Good luck to me))))

Tuesday, November 1, 2011

Навагодні марафон. Этап другі - цацачны

Працягваю падрыхтоўка да Новага году ў кампаніі дзяўчат з нашага Беларускага клюба аматараў скрапбукінга. Гэтым разам натхняемся цацкамі на навагоднюю ялінку.
У мяне зноўку вінтаж) ну нікуды я без яго))) атрымалася такое рэтра-пісьмо Дзеду Марозу, ці Санта Клаусу (патрэбнае падкрэсьліць).
Вельмі дарэчы прыйшоўся оверлей з выявамі цацак, падараваны яшчэ ў мінулым годзе ў межах Навагодняга абмена падарункамі...У скрапавай гаспадарцы рана ці позна ўсе знаходзіць свае прымяненьне...
Паўдзельнічаю таксама ў тэматычным конкурсе ад Студыі Скрапбукінга "Пішыце пісьмы"

Sunday, October 23, 2011

Народны строй

Распачала новую справу... Ну як, адносна новую... Вышыўка - гэта мае, родненькае, любіменькае))) А вось усе астатняе...
...Апошнім часам мае жыцце плотна зьвазанае з беларускай мовай, культурай, традыцыямі. У мае жыцьце ўвайшлі новыя людзі, якія прынесьлі новыя афарбоўкі, новыя эмоцыі... і нават новыя сэнс майго існаваньня... Вельмі камфортна адчуваю сябе ў новым асяродьдзі))) у гэтай нацыянальнанакіраванай беларускамоўнай тусоўцы)))
Вооось... трэба строй! Пашыты і вышыты самастойна, каб ня сорам было ў ім паказацца на людзях)))
Маю справаздачу за першы дзень працы над народным строем, ну прынамсі над кашуляй))) Бо будзе ж яшчэ спадніца і фартук...

І трошкі бліжэй


 
Ох, і нялегкая  ж гэта справа вышываць па ільну... Але ж есьць мэта, значыць, будзе і вынік))))
Нешта зноўку напаў Навагодні настрой учора ўвечары, і па скетчы ад АртУголок  стварылася такая паштовачка. Простая зусім, але мне падаецца, што з настроем ))))

сам скетч

І тое, што атрымалася ў мяне


Saturday, October 22, 2011

Навагодні тэг №1

Пачынаю па-ціху падрыхтоўку да Новага году. Пакуль што у межах новай гульні, што стартавала ў нашым Беларускім клюбе аматараў скрапбукінга.
Этап першы - натхняемся сняжынкамі і цудоўнай паштоўкай вд Вікі pikk
У мяне атрымаўся такі вось вінтажны тэг. Сняжынка вязаная, падараваная мне яшчэ ў мінулым годзе Юлечкай Sunnyjul. Дзякуй ей вялікі! :))) Я, канешне, трошкі, да яе руку прыклала, трэба ж было надаць вінтажнасці)))


Thursday, October 20, 2011

Набор в ДК

В последнее время меня не покидает чувство, что нестерпимо хочется перемен... И в скрапе в том числе. Чувствую, что засиделась на одном месте. Наверное, следующей ступенькой в  развитии в скрапе было бы участие в дизайн-команде челлендж-блога.
Блог Paper fun ищет таланты))) Попытаю счастья и я. Ооочень мне по душе теплая, творческая атмосфера, которая там царит. И бесконечно приятно, что несколько моих работ были оценены девочками-дизайнерами и попали в топ-3.

Работа, которую сделала специально для участия в наборе в ДК - коллаж.
И немного деталей




Из своих предыдущих работ покажу, пожалуй, эти:
обложка для паспорта
открытка
и страница

І няхай мне пашчасьціць :))))

Tuesday, September 27, 2011

Ішла Купалка сялом...

Працягваю па-ціху рабіць свой альбом пра прыгоды гэтага лета...яно было шчодрым на падзеі, на эмоцыі... адны з самых яркіх звязаныя з Купаллем, якое адзначалі ў Ракаве, на старым гарадзішчы... а побач і паганскае капішча...карацей, мейсца неверагоднае!
...Купальская ноч, вогнішча, каргоды і песні, пах чабору і пачуцці...
...кажуць, чалавеку нельга жыць успамінамі...але калі яны такія файныя, чаму б не згадаць іх час ад часу?
Cтаронку рабіла ў якасці запрошанага дызайнера для блога paper fun
Прыемна, што запрасілі, вельмі))))

Tuesday, September 20, 2011

Асаблівага жадання пісаць нешта няма... восень на календары і на душы...
...ніколі ня верыла ў каханне і ружовыя соплі, пра якія пішуць кніжкі і здымаюць кіно...але есць блізасць з чалавекам, якую ты адчуваеш, і для якой словы непатрэбныя, і проста добра, калі ен побач... а зараз не побач, і адтаго на душы па-восеньску...

новая паштоўка. зрабілася па скетчы ад studioscrapbooking 



паўдзельнічаю таксама ў заданні №18 - Крафтовое ад блога Скрапбукинг в Уфе.

Tuesday, August 30, 2011

Альбом №5 Дзіцячы.

Ну вось, нарэшце ўсе гатова. Пераплет, вокладка, альбом цалкам...Добры такі кірпічык атрымаўся))) Пухленькі і цеплы...Задзяўбалася, шчыра кажучы, з пераплетам. Прыйшла да высновы, што альбомы вялікага фармату ў пераплет рабіць ня вельмі зручна, ну прынамсі для мяне. Фармат - 24х31, 10 разваротаў. Фотак змясцілася досыць шмат, тое, што не размясцілася на старонках, ляжыць у кішэньках, якія зрабіла на некаторых разваротах.
Па матэрыялах распісваць ня буду, там шмат усяго намешана))) Лепш пакажу мой талмудзік)))

Sunday, August 28, 2011

І чорцікі ў вачах)))

Вельмі люблю гэтую фотку. Дзякуй Варечке))) Атрымалася ў яе цэлая серыя здымкаў нас Карпацкіх, такія партрэты, кожны са сваім характарам, сваей гісторыяй...
А тут новае заданне ад АртУголок "Солнцезащитное", і вельмі дарэчы гэтая фотка прыйшлася. Будзе першай у альбоме пра мае летнія прыгоды 2011. (Вось толькі свой дзіцячы альбом скончу, нешта ен у мяне завіс надоўга)


Па матэрыялах - папера ММЕ "Breaking free" (проста неверагодная), этыкетка ад джынсаў, брадсы Prima і Basic Grey, квіточак Tim Holtz, кіперная лента, шнур, карабін (ад сумкі новай адкалупала =))

Tuesday, August 23, 2011

Да таго, як пабывала ў гэтым годзе ў гарах, думала, нічога ня можа быць лепш за мора... Памятаю свае першыя ўражанні, дзіцячыя, наіўныя, такія светлыя... І так добра на душы ад гэтых успамінаў робіцца...
Вось чарговая старонка - марская))) Гурзуф, 1987 год. Мая першая сустрэча з морам)
І дэталі

Старонку зрабіла па скетчы №6 ад I love scrap

Sunday, August 21, 2011

Яшчэ адна старонка. Школьная.

Я зноўку са старонкай у свой дзіцячы альбом. Дабралася ўжо да школьных фотаздымкаў)))
Вось яна я, у трэцяй класе.

І трошкі дэталей
Каруначка са школьнай сукенкі =)) Некалі была мая самая любімая...
Старонку рабіла па палітры ад Скрап-Фантазій



Thursday, August 18, 2011

Дэкупаж. Спроба нумар раз. Апошнім часам шмат першых спроб))) І гэта файна! Калі есць чаму вучыцца, чаму здзіўляцца, да чаго імкнуцца, жыць весела!!!

Патрапіў мне неяк у рукі вось такі старэнькі камодзік.
 Стаяў-стаяў, і дачакаўся))) Абгрэйдзіла я яго трошкі. Заадно паглядзела, што за звер такі - дэкупаж))) Нічога такі звер. У чаргу на дэкупаж ужо выстраіла некалькі рэчаў) 



Вокладкі для пашпарта

Гэтым разам дзве)) Для маіх сястрычак. Абяцала, а слова трэба трымаць...
Рабіла па майстар-класу ад katandra. Дзякуй вялікі! Вельмі падрабязна, зразумела і проста))))

Паўдзельнічаю з імі ў конкурсе ад paper fun