Tuesday, April 20, 2010

Scraplifting

На сайце Беларускага клуба аматараў скрапбукінга прайшоў яшчэ адзін конкурс - Scraplifting. Была прапанавана паштовачка ў якасці прыклада, і па гэтай раскладцы трэба было зрабіць сваю. Канешне, спрэчная пытанне, што лічыці скрапліфцінгам, а што не... Вось што атрымалася ў мяне, такая шакаладна-ружовая паштовачка




З матэрыялаў - скрапавая папера некалькіх відаў, папера для пастэлі, карункі, кветачкі Prima, дыракольные ветачкі, пэрлінкі.

Tuesday, April 6, 2010

Конікі

Калі на форуме Беларускага клуба аматараў скрапбукінга стартаваў конкурс старонак 30х30, прысвечаных братам нашым малодшым, я адразу ведала, якую фотку буду скрапіць. Вясна мінулага году, сонейка, Галоўчыцкі парк князеў Горватаў, і коні, такія прыгожыя-прыгожыя...
З матэрыялаў - папера MME і Wild Shaffran, кветачкі Prima, пэрлінкі Kaisercraft, гузікі, і яшчэ нешта з дробязі.

Старонка, як мне здаецца, атрымалася. Можа гэта не вельмі сціпла, але мне яна падабаецца.

Saturday, April 3, 2010

Палітра красавік!

На сайце Studio Scrapbooking стартавала першае заданне на палітры. Умова такая - можна рабіць старонку, паштоўку, усе, што заўгодна, але на гэтым што заўгодна павінны прысутнічаць колеры: зялены, ружовы, карычневы і жоўты. Вось што атрымалася ў мяне.

Thursday, April 1, 2010

Паштовачка па скетчы

У блозе АртУголок прапанавалі скетч для паштовачкі. Вось што атрымалася ў мяне. Паштовачка з віншаваннямі з нагоды вяселля. Паляціць ажно ў Францыю...